3 снежня 2026 г.
анлайн · На памяць. Згубленыя беларускія медыяартэфакты, адноўленыя па памяці
Рэгістрацыя ↓
Напісаць BELIMA
ШТО ТАКОЕ BELIMA
Мы хочам вярнуць тое, што знікла, захаваць тое, што знаходзіцца пад пагрозай знікнення, і знайсці тое, што было страчана.
У эпоху лічбавага забыцця нават тое, што некалі было апублікавана ў інтэрнэце, можа знікнуць без следу. Медыя зачыняюцца, трапляюць пад кібератакі, губляюць фінансавую падтрымку, перастаюць абнаўляцца ці аплачваць хостынг, а разам з імі страчваюцца гады працы.
BELIMA захоўвае памяць і галасы, якія не павінны змаўкаць назаўжды без точки — голубая точка отдельным куском
ШТО АДБЫВАЕЦЦА
1906
23 лістапада
У гэты дзень выйшаў першы нумар «Нашай Нівы» — газеты, якая дапамагла беларусам загаварыць пра сябе на ўласнай мове. Магчыма, тады і нарадзіліся беларускія незалежныя медыя?
1994
23 снежня
У гэты дзень беларускія газеты выйшлі з белымі плямамі замест тэкстаў — так журналісты пратэставалі супраць дзяржаўнай цэнзуры. Магчыма, незалежныя беларускія медыя нарадзіліся менавіта тады?
2021
18 траўня
У гэты дзень улады разграмілі рэдакцыю TUT.BY — найбуйнейшага беларускага незалежнага інтэрнэт-партала. Прайшлі ператрусы, журналістаў і супрацоўнікаў затрымлівалі, сайт заблакавалі. Мільёны чытачоў страцілі доступ да адной з галоўных крыніц незалежнай інфармацыі, а шматгадовы архіў партала апынуўся пад пагрозай. Ці знікла разам з TUT.BY магчымасць незалежнай журналістыкі ўнутры Беларусі?
Можна па-рознаму інтэрпрэтаваць мінулае. Але сучаснасць не прапануе розначытанняў на сёння ў Беларусі фактычна не засталося незалежных медыя, якія адкрыта прапануюць альтэрнатыву афіцыйнаму погляду. Незалежная журналістыка не знікла, але была вымушаная пакінуць Беларусь.
60+
беларускіх медыяструктур абвешчаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі і арганізацыямі»
400+
журналістаў і медыяпрацаўнікоў былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі
100+
навінавых і медыйных сайтаў заблакаваныя ў Беларусі ў 2020–2021
40+
незалежных беларускіх медыя працягваюць працаваць у выгнанні
незалежных грамадска-палітычных медыя могуць свабодна працаваць у Беларусі, прапануючы чытачам альтэрнатыву афіцыйнай пазіцыі*
*Крыніцы: Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) і JX Fund. Лічбы заснаваныя на апублікаваных дадзеных за розныя перыяды і могуць абнаўляцца.
Беларуская памяць увесь час сціраецца: імперыямі, уладамі, рэжымамі ды рэпрэсіямі.
Кожны зніклы сайт — нібы караблекрушэнне: разам з ім пад ваду сыходзяць тысячы матэрыялаў, галасоў і фрагментаў беларускай гісторыі.
Мы імкнемся захаваць гэтыя матэрыялы, аднавіць да іх доступ і стварыць прастору, дзе Беларусь будзе апісаная ўласнымі словамі.
ЯК ГЭТА ПРАЦУЕ
Захаваць — не значыць зрабіць бачным
Бяспека для нас важнейшая за ўсё. Мы размаўляем з беларускім журналісцкім кам’юніці і разам распрацоўваем стандарты бяспекі, якія будуць пастаянна абнаўляцца.
Некаторыя матэрыялы, якія мы захаваем, могуць стаць публічнымі толькі праз нейкі час, і гэта нармальна. Нашая мэта — зберагчы тое, што знаходзіцца пад пагрозай, і зрабіць даступным тады, калі пад пагрозай не будзе ніхто.
Чытаць далей ↓
Слаі архіва
Публічны
алічбаваныя папяровыя і лічбавыя матэрыялы, адкрытыя кожнаму і даступныя для пошуку на сайце архіва
газета, якая дапамагла беларусам пачаць гаварыць пра сябе
Даследчы
матэрыялы, даступныя верыфікаваным даследчыкам, акадэмікам і журналістам
газета, якая дапамагла беларусам пачаць гаварыць пра сябе
Зачынены
Бяспечна захаваныя матэрыялы, не бачныя нікому
газета, якая дапамагла беларусам пачаць гаварыць пра сябе
Адкрыты ў будучыні
Архіў будучыні: калі гэта стане бяспечным, BELIMA ператворыцца ў жывы, пастаянна абнаўляльны архіў/пошукавы індэкс, заснаваны на беларускім кантэксце
газета, якая дапамагла беларусам пачаць гаварыць пра сябе
ДЛЯ КАГО МЫ ГЭТА РОБІМ
01
Для журналістаў і рэдактараў, якія хочуць захаваць вынікі сваёй працы і не апынуцца ў сітуацыі, дзе прафесійная біяграфія ператвараецца ў «прывіднае партфоліа» з мёртвых спасылак.
02
Для даследчыкаў, гісторыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў, якія вывучаюць Беларусь.
03
Для журналістаў-расследавальнікаў і аўтараў, якія шукаюць факты.
04
Для ўсіх, хто піша пра Беларусь і хоча атрымліваць інфармацыю з першакрыніц.
05
Для саміх беларусаў — тых, хто памятае, чытаў, спрачаўся, удзельнічаў, і тых, хто толькі пачынае адкрываць для сябе ўласную гісторыю
Выданні, з якімі мы ўжо супрацоўнічаем
РЭГІСТРАЦЫЯ
Зарэгістравацца на By Heart
Пакіньце свой email, і мы дашлем вам спасылку для ўдзелу ў вэбінары. Вашы камера і мікрафон застануцца выключанымі: вы зможаце слухаць гісторыі, пісаць у чат і ананімна задаваць пытанні спікерам.
АМБАСАДАРЫ АРХІВА
ЯК З НАМІ ЗВЯЗАЦЦА
Мы будуем наш архіў разам з вамі. Кожны можа падзяліцца з намі сваёй калекцыяй, успамінам, кантактам ці ідэяй.
Смела пішыце нам: мы жывыя! Вам адкажа наш куратар архіва — чалавек, беларус і журналіст, а не нейрасетка.
Напісаць куратару предложение
Вы можаце далучыцца да нас, калі:
Вы ўладальнік незалежнага медыя, сайт якога знік з сеціва
Вы хацелі б аднавіць матэрыялы сайта і зрабіць іх бачнымі — мы можам у гэтым дапамагчы.
Вы чытач
У вас захаваліся папяровыя ці лічбавыя архівы беларускіх медыя, якімі вы хацелі б падзяліцца.
Вы журналіст ці рэдактар незалежнага медыя
Вы хацелі б мець бяспечны бэкап сваіх матэрыялаў.
Вы даследчык
Вы ўжо сабралі свой архіў і думаеце дзеля бяспекі захаваць ягоны бэкап на некалькіх платформах.
Вы сябра тых, з кім нам няблага было б пазнаёміцца
Вы хацелі б нас звязаць, бо нам дакладна будзе пра што паразмаўляць.
Вы мецэнат, бізнэсоўца ці інстытуцыя
Вы хацелі б нам дапамагчы і падтрымаць наш рэліз у 2027 годзе.
Вы штосьці абсалютна іншае
Мы па-ранейшаму будзем рады пачуць ад вас!
Хто стаіць за BELIMA?
Kronika — тэхналагічная платформа, заснаваная Бард-каледжам і PEN America для захавання незалежнай журналістыкі, якой пагражае знікненне, і абароны грамадскай памяці ад цэнзуры, сцірання і лічбавага забыцця.
Архіў беларускіх незалежных медыя
PEN America ↗ · Бард-каледж ↗ · Kronika ↗









